Выбух у мінскім метро. Забітыя і параненыя людзі, якіх выносілі на вуліцу са станцыі метро. Разгубленыя твары не толькі мінакоў і выведзеных са станцый пасажыраў, разгубленыя твары і саміх супрацоўнікаў міліцыі, МНС, хуткай дапамогі.

Ніхто да канца не мог усвядоміць, якое злачынства ўтварылі ў нашай краіне і хто утварыў!
Праз хуткі час знайшлі «вінаватых» , якім вельмі хутка вынеслі прысуд: смяротнае пакаранне. Не адкладваючы, двух бязвінных хлопцаў расстралялі, яны таксама сталі ахвярамі ў гэтай крывавай гульні.

Праз час высвятлілася, што доказы віны былі не дасканалыя і неабгрунтаваныя.
Народ праглынуў, ніхто не стаў шукаць і дабівацца праўды і сапраўдным тэрарыстам сыйшло з рук, на той момант не ў першы раз.

Варта заўважыць, што за 4 месяцы да выбуху былі выбары ў прэзідэнты (снежань 2010), пасля была вялікая дэвальвацыя.

Страшныя падзеі звычайна пераключаюць увагу з чагосьці важнага, супраць чаго людзі маглі б сабрацца і выступіць. «Нумар» з выбухам спрацаваў, трагедыя болем адгукнулася ў сэрцах беларусаў.
Тады народ быў разгублены і ўсе спусціў, вінаватыя засталіся без пакарання.

Але трагедыя не забыта. Маці не забываюць сваіх сыноў і тое, як з імі абыйшліся. У 2020 годзе яны выйшлі і нагадалі жудасныя падзеі і тое, што іх сыны былі абвінавачаны і забіты бязвінна.
Не забудзем! Не прабачым!

Той, хто вінаваты ў злачынствах, павінен панесці пакаранне і гэта таксама важна зафіксаваць у гісторыі нашай краіны, каб усе ведалі, што злачынцы адказваюць за ўсё, што зрабілі.