version: 1.0.0
Roy team

Новости

Добрай раніцы, Наталля Іванаўна! Як Вы?

@Мара
almost 3 years
0

Распавядае Наталля Калегава, дырэктарка НКА "Дапамога: "Кожная раніца пачынаецца са слоў: Добрай раніцы, Наталля Іванаўна! Як Вы?"


Ужо амаль 3 месяцы яны з мамай Вольгай жывуць у нашым Замку. Дзіма і Вольга Гопта - нашы госці.

Мы не будзем паўтараць гісторыю рэпрэсій гэтых светлых людзей. Дзіма - чалавек з асаблівасцю ментальнага развіцця адбыў у калоніі строгага рэжыму 2 гады і 31 снежня 2022 выйшаў на волю.

І з першых дзён стала зразумела, што сістэма яго не адпусціць. Браць на сябе адказнасць, вядома, было страшна, але сумневаў не было.  


Дзіма- светлы і адкрыты чалавек, які заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу.

Оля - адна з захавальніц Замка і гуманітарнага склада.

З кожным днём мы бачым як Дзіма становіцца весялей.

А калі пытаюцца яго: «Дзімачка, складана было ў турме?», то ен адказвае: «Так, але ў мяне быў сябар, ён дапамагаў». І толькі адмарожаныя рукі…

Нядаўна даведалася: гэта ад таго, што занадта моцна заціскалі кайданкі».

Яны выводзілі на шпацыр Дзімку ў кайданках!!! Гэтага светлага дзіцяці!!!

Яны так баяліся дзіця, якое аднойчы кінула каменьчыкам у дрэннага дзядзьку?

Бумерангам усё, бумерангам.


І будзем радавацца таму, што наперадзе ў нас усіх светлае жыццё, і часам чуць: "Добрай раніцы, Наталля Іванаўна, як Вы?"

Дзімка паднімецца на дыбачкі , каб дацягнуцца да маёй шчакі , абдыме і пацалуе!»

У святла заўсёды ёсць сёння і заўтра, чорнае растворыцца ў ім. Таму мы і гаворым «Жыве Беларусь!»

І цуд яшчэ ў тым, калі заходзіць у Замак чалавек, што вымушаны быў Беларусь пакінуць год таму, сустракаецца з Дзімам, кажа: Вы-Дзіма? Са Жлобіна? І я са Жлобіна» і твар гэтага чалавека асвятляе радасная ўсмешка, таму што бачыць: з Дымонам усё добра.

Але ўсё роўна хочацца падзяліцца. І ўспамінаеш: #беларусбеларусубеларус

Хочаце дапамагчы такім як Дзіма, пералічыце любую суму на рахунак Dapamoga на ўтрыманне Беларускага Замка.


Paypal pay@dapamoga.Lt


Paysera

LT483500010009843602

SWIFT EVIULT2VXXX

Pilaitės pr. 16, LT-04352 Vilnius, Lietuva


Swedbank

IBAN LT557300010164712244

SWIFT (BIC) HABALT22

Konstitucijos pr. 20A, LT-03502 Vilnius, Lietuva