Нам трэба адразу выбіраць парламент, а не аднаго прэзідэнта, інакш будзе Лукашэнка 2.0
Пасля Дня Волі ў Вільні адбылася сустрэча з Зянонам Пазьняком. Паразмаўлялі пра тое, што мы мусім рабіць зараз для вызвалення Беларусі.
Далей вытрымкі з прамовы Зянона Станіслававіча.
Тэрыторыі Беларусі- стратэгічная пляцоўка для ўсей Еўропы.
У Еўропе важнейшымі з'яўляюцца каштоўнасці, а не ідэалы.
З-за каштоўнасцей чалавек хутчэй застанецца дома і будзе імкнуцца да "дрэннага" міру, чым знішчэння агрэсара.
Вызваленне Беларусі звязана з перамогай Украіны. Еўропа ўжо ные з-за вайны і патрабуе заключыць мір, Амерыка накіравана на падтрымку ўнутры сваёй краіны і сродкі для абароны Украіны вылучае вельмі сціпла.
У выпадку заключэння "міру", тэрыторыя Беларусі застанецца акупаванай і на гэтай тэрыторыі ўжо будзе ядзерная зброя.
Таму мы, беларусы, не можам спакойна быць у баку і думаць што нехта іншы, мацнейшы, усе збробіць.
Санкцыі не моцна спыняюць Лукашэнку ў яго крыважадных паводзінах, яны хутчэй пазбаўляюць яго мабільнасці і падбіваюць усё больш прасіць у Пуціна.
А жыццё нават аднаго чалавека - бескаштоўнае. І калі адмяненне некалькіх санкцый можа вызваліць чалавека з-за кратаў, то трэба гэта рабіць.
Таму варта пераглядзець палітыку абмена санкцый на палітычных зняволеных.
Народ Беларусі не забудзе і не прабачыць.
Лукашэнку трэба судзіць, ён не павінен памерці. Гэту падзею неабходна асвяціць і зафіксаваць ў гісторыі, каб адбілася ў памяці наступных пакаленняў.