version: 1.0.0
Roy team

Новости

Адкрыццё выставы "Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020" ў Латвіі

@Кицунэ
about 3 years
0


24 сакавiка адбылося адкрыццё выставы "Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020". На адкрыцці быў канцэрт Святланы Бень - непасрэднай удзельніцы дваровых канцэртаў, якія аб'ядналі ў барацьбе за свабоду беларусаў, якія жывуць па суседстве.


У межах мерапрыемстваў прысвечаных 105-годдзю абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі Арт-станцыя "Дубулты" і аб'яднанне беларусаў Латвіі "Суполка" прадстаўляюць у Юрмале выставу "Крэатыўная рэвалюцыя" прысвечаную шырокамаштабным пратэстам у Беларусі ў 2020-ым годзе.


Экспазіцыя пакажа ўвесь крэатыў, з якім беларусы супраціўляліся фальсіфікацыі выбараў, гвалту ўладаў, спрабавалі вярнуць сабе базавыя правы і свабоды, а таксама пазнаёміць з нізавымі ініцыятывамі, якія аб'ядналі людзей па ўсёй краіне.


Першы паверх прысвечаны фотасведчанням тэрору, учыненага ўладай, мірным маршам, якія сталі адказам на гвалт, дваровым ініцыятывам, якія аб'ядналі людзей, а таксама культурнаму феномену Беларусі - сцягам пратэстных раёнаў.


На другім паверсе прадстаўлены работы вядомага мастака Уладзіміра Цэслера і керамісткі Ганны Мядзведзевай.


Мерапрыемства будзе праходзіць з 25 сакавіка па 28 траўня з 9-00 да 17-30

па адрасе: Zigfrīda Meierovica prospekts 3, Jūrmala (жд.ст. "Дубулты")

Уваход вольны.


Foto: Veronika Simoņenkova © 2023.